Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Налібоцкая пушча

   У цэнтральнай частцы Беларусі, на захад ад Мінска, у басейне правых прытокаў Нёмана, Бярэзіны з Іслаччу і Усы, раскінуўся буйны лясны масіў. Гэта Налібоцкая пушча. Яна займае больш за шэсцьдзясят тысяч гектараў. Тут пераважаюць саснова-яловыя лясы, растуць таксама алешнікі і беразнякі. Цераз Налібоцкую пушчу праходзіць паўночная мяжа суцэльнага распаўсюджання граба. У поймах рэк дамінуюць асаковыя лугі. Значная частка пушчы забалочана.
   Сярод насельнікаў пушчы сустракаюцца ласі, казулі, дзікі, бабры. Можна сустрэць бурага мядзведзя, барсука, рысь. Пушча багата баравой дзічынай. Сустракаюцца рэдкія для Беларусі віды травяністых раслін. У паўднёвай частцы пушчы знаходзіцца маляўнічае возера Кромань.
   З тысяча дзевяцьсот саракавога года па тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят першы Налібоцкая пушча мела статус дзяржаўнага запаведніка. Ён быў арганізаваны для аховы і аднаўлення каштоўных капытных жывёл і рачных баброў. З тысяча дзевяцьсот шасцідзясятага года пушча з’яўляецца паляўнічым запаведнікам.

 

Похожие статьи:

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...

БиографииЯзэп Пушча

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніца

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Сяўба

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - На возеры