Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Надыход вясны (Паводле І. Пташнікава)

   Вецер зайшоў у Вострава. Ён падзьмуў па палудні з-за ракі на Выганчык, гонячы мокрыя і калючыя сасновыя іголкі і тонкую, як папера, жоўтую кару. Яна блішчала на зямлі, мокнучы на снезе, і чарнела ўгары над галавой.
   Запахла лесам, свежым дрэвам і мокрым снегам. Пах лесу ў Мсціжы пачынала прыносіць заўсёды на згон зімы, калі ў доўгія адлігі адтавалі сосны і чарсцвелі, высыхаючы на калючым, суровым ветры, ад якога трэскаюцца рукі і сіверае твар.
   Мсціжы – вёска на беразе Жоглаўкі. Вёску абышлі з трох бакоў балоты па звіле ракі. На поўначы за Мсціжамі пачыналася доўгае пагор’е, якое падыходзіла аж пад самую Вілію і Курачовы Цяні. Пагор’е было шырокае, роўнае, парослае маладняком і рэдкімі, абгарэлымі знізу соснамі. Яны, нацягнутыя смалой, да таго цвёрдыя, што не даткнуцца тапаром. Параслі яны, не зачэпленыя падсочкай за свой век, аж у самае неба, папрысядалі ў камлях ад цяжару, каб апірацца цвярдзей на старасці.
(146 слоў)

Паводле І. Пташнікава

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыГуканне вясны

Пераказы, дыктантыСустрэча вясны

Якуб КоласЯкуб Колас - Вясна

Пераказы, дыктантыПрыход вясны

Пераказы, дыктантыАбуджэнне (Паводле Я. Коласа)