Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Надыход восені (Паводле Я. Коласа)

   Поле ўжо апусцела. Кончана работа сярпа, пачынаюць капаць бульбу. Далёка дзесьці ў небе плаўна нясецца крык жураўлёў. Прыслухоўваешся, падымаеш вочы ўгору, шукаеш чародку жураўлёў. Вось мільганула ў небе чорная палоска. Высока-высока ляцяць жураўлі, пастроіўшыся вуглом у два няроўныя радочкі, і кідаюць на зямлю свой звонкі, працяжны і нудны крык. Глядзіш на жураўліны ключ, які плыве далёка ў небе, пакуль ён не схаваецца з вачэй. І нейкі жаль агортвае душу, усё роўна як праводзіш у далёкую старану дарагога чалавека. 3 якой радасцю сустракаеш птушак вясною, з такім жалем праважаеш іх увосень, як ляцяць яны ў вырай. І памалу ўсе птушкі, каторыя прыляцелі к нам вясною, зноў пакінулі нас на ўсю зіму.
(111 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыТанец жураўлёў (Паводле К. Кірэенкі)

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Жураўліны бераг

Якуб КоласЯкуб Колас - Адлёт жураўлёў

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Адляцелі жураўлі

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Жураўлі