Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лужок

   Пры ўваходзе ў лес дарога раздвойвалася, разбягалася на дзве дарогі. Адна, вузкая, калёсная, спадала ў лагчыну і прабіралася нізам, праз кусты, як бы апаясваючы сабой нешырокі чысты лужок. Другая была больш кружная, байчэйшая і ішла верхам па сасновым бары. Карані спрэс павыпіналіся з зямлі цэлымі вузламі, абабітыя, абадраныя. На іх усюды выступіла, пазападала пяском і аж запяклася на сонцы смала.
   Была тут яшчэ і сцяжынка – ледзь прыкметная, усланая сасновымі іголкамі і калючымі, бы вожыкі, шышкамі. Яна праставала цераз лужок і далей па лесе ўжо віляла між дзвюх дарог, то аддаляючыся, то набліжаючыся ад адной да другой. Юля збочыла на гэтую сцяжынку.
   Лужок быў нядаўна скошаны. Яшчэ нават не адрасла атава. Скрозь толькі тырчала густою шчоткаю вострая пакоша. Сухая, жоўтая на пракосах і зялёная, ядраная там, дзе ляжалі рады. Відаць, той, хто тут касіў, добра ведаў, што пакідаць сена ля дарогі нельга. Кожны, хто будзе сюдою ехаць, ускубе ці каню, ці сабе пад бок, каб не мулка было трэсціся на голых драбінах. Таму перавёз яго дахаты, бо ні стажка, ні коп нідзе паблізу не было відаць. Трава ўсюды была скошана чыста, роўна. Нават паабкошвана была дарога. Толькі ў адным месцы рыжэла невялічкая лапінка.
(192 словы)

Паводле Б. Сачанкі

 

Похожие статьи:

Кузьма ЧорныКузьма Чорны - На пыльнай дарозе

Пераказы, дыктантыДумкі ў дарозе

Пераказы, дыктантыЗімовыя дарогі

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Успамін аб лепельскай дарозе

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Шляхі-дарогі