Далёка разліваецца рака Бяроза ўвесну. Яна затапляе лугі на цэлыя кіламетры, і не пазнаць тады яе. Не ўгадаць, дзе схавала вада нізкія берагі. Імклівая плынь толькі плешчацца шэрымі хвалямі, віруе. Бывае разліў і ўлетку, калі некалькі дзён запар ідзе дождж. Дзясяткі, сотні малых ручаін, што збягаюць у раку, адразу ператвараюцца ў бурныя рэкі.
Аднойчы ў такі летні разліў, прабіраючыся лугамі на чоўне, я заўважыў на вадзе незвычайны руды мячык. Напалову схаваны пад вадой, ён ціха пагойдваўся на хвалях. Лагодны вецер паволі гнаў яго да берага. Узяў я ў рукі той мячык і вачам сваім не паверыў. Гэта цэлы мурашнік рыжых лугавых мурашак! Яны так моцна трымаліся адна за адну, што нагадвалі звычайны мячык. Варта было вынесці яго на бераг, як ён адразу ажыў. І вось ужо на новым месцы пачынаецца нястомнае будаўніцтва.
Похожие статьи:
Пераказы → Дзвіна пайшла
Максім Танк → Максім Танк - Над ракой
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Рака
Пераказы → Круты бераг ракі
Пераказы → Паром на рацэ