Іван любіў гэтую некароткую – што ні кажы, а ўсё ж дзесяць кіламетраў – дарогу дамоў. Яна мела над ім нейкую магічную ўладу, якой ён ахвотна падначальваўся, нават не адчуваючы гэтага. Трэба было толькі выйсці з вагона, мінуць пуці і заглыбіцца ў лес. Тады ўсё тое, чым ён жыў у горадзе, заставалася недзе там. А сам ён рабіўся як быццам інакшым чалавекам, мякчэў, дабрэў. Маўклівы і задуменны па натуры, тут ён весялеў, ажыўляўся, яго цягнула гаварыць і смяяцца. Ён раптам пачынаў адчуваць у сабе смеласць і цвёрдасць чалавека, які лёгка і проста жыве на свеце. Чалавекам, для якога няма нічога немагчымага, які ўсё можа, варта толькі захацець. Ён і сам не ведаў прычыны такой перамены ў сабе, але перамена гэта была, і яна радавала яго.
(123 словы)
Паводле А. Кудраўца
Похожие статьи:
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Шляхі-дарогі
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - На пыльнай дарозе
Пераказы, дыктанты → Думкі ў дарозе
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Успамін аб лепельскай дарозе
Пераказы, дыктанты → Зімовыя дарогі