Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вырай

   Адляцяць птушкі далёка, у паўднёвыя краіны, у тыя краіны, якія ляжаць на поўдзень, дзе зімы зусім не бывае. Але не ўсе птушкі, што пакідаюць нас на зіму, злятаюцца ў адно месца. Некаторыя з іх, так званыя зерняядныя, застаюцца ў паўднёвых расейскіх губернях, дзе яны могуць знайсці сабе корм, і жывуць там да тых пор, пакуль у нас зіма. Другія, насякомаядныя, якія кормяцца ўсякімі мошкамі, мухамі, камарамі, ляцяць надта далёка, дзе зімы ніколі не бывае.
   Многа бяды і гора прыходзіцца выцерпець нашым мілым птушкам у далёкай дарозе, пакуль заляцяць яны на зімовыя кватэры. Некаторым прыходзіцца пералятаць моры, і многа іх прападае ў дарозе ад буры і ўсякіх небяспечнасцей як ад чалавека, так і ад драпежных птушак.
   У выраі нашы птушкі гнёздаў не ўюць і песень не спяваюць. Віць свае гнёзды і выводзіць дзетак яны прылятаюць на сваю радзіму. А радзіма-бацькаўшчына іх тут, у нас.
(143 словы)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыАбед у мяцеліцу

Пераказы, дыктантыЛяцяць, ляцяць крылатыя вешчуны

Пераказы, дыктантыСойка (Паводле У. Ягоўдзіка)

Пераказы, дыктантыБясхвосты шпак

Пераказы, дыктантыПтушкі шчасця