Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Літаратура XVIII ст.

   Васямнаццатае стагоддзе... І пра яго можна сказаць: «час быў змрочны». Пра несупынныя войны, што віхурай праносіліся праз наш край, спусташалі нашу зямлю і вынішчалі генафонд нацыі, ужо гаварылася на папярэдніх старонках. Адзначана XVIII ст. таксама жудаснай і зацяжной Паўночнай вайной (1700-1721). І вынік тых войнаў — зноў «чырвоны пас на белым тле Радзімы».  

   У народзе кажуць: калі ў катлы занадта паддаць пары, то яны ўзарвуцца. Пра тое, як узарваліся тыя катлы, — крыху пазней. А вось пра тое, як «пары паддавалі» сведчыць... адсутнасць сведкі. Літаратура — «адбітак родных з'яў», але ў XVIII ст. у нас яе, па сутнасці, амаль не было. Усе народы Еўропы могуць пахваліцца сваімі шэдэўрамі, створанымі ў эпоху Асветніцтва. Мы, на жаль, не можам. Бо ў нас на той час адабралі выключна ўсё — нават мову. Сейм 1696 г. не толькі забараніў беларускую мову, але забараніў выбіраць права-слаўных у дзяржаўныя ўстановы, праблематычным стала і атрыманне праваслаўнымі адукацыі...

   Далучэнне Беларусі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) да Расійскай імперыі таксама мала што змяніла — з агню ды ў полымя. Пра «палёгкі» і «прывілеі» для беларускага мужыка ў сувязі з тым далучэннем выдатна скажа ў свой час Кастусь Каліноўскі ў «Мужыцкай праўдзе».

   Захавальнікам роднага слова ў той змрочны час заставаўся толькі народ, а формай зберажэння — фальклор. І толькі асобныя сапраўдныя залацінкі зіхацелі ў змроку таго нялюдскага часу.

Похожие статьи:

Сучасная літаратура БеларусіСучасная літаратура Беларусі

ІншаеЛітаратура ХІХ-ХХ стст.

ІншаеЛітаратура XIV - пачатку XVI стст.

ІншаеЛітаратура старажытнай Русі XI-XIII стст.

ІншаеЛітаратура XVI - першай паловы XVII стст.