Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Юліян Корсак

(1806 ці 1807—1855)

   Паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў Слоніме. У 1823-1826 гг. вучыўся ў Віленскім ўніверсітэце. З 1829 г. жыў у Пецярбургу. У 1830 г. вярнуўся ў родную вёску Страла (Дзятлаўскі раён). Апошнія гады жыцця правёў у Наваградку. Пісаў на польскай мове. Аўтар кніг «Вершы» (1830 г., 2-е выд. 1836 г.) і «Новыя вершы» (т. 1-2,1840 г.), куды ўвайшлі творы з беларускай тэматыкай: «Да Нёмана», «Да І(гната) Д(амейкі)» і інш. Пад уплывам творчасці Адама Міцкевіча засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якой выкарыстоўваў класічныя і беларускія фальклорныя матывы. На польскую мову перакладаў Піндара, Вергілія, Гарацыя, Дантэ, Ф. Шылера, Дж. Байрана, У. Шэкспіра. Некаторыя вершы Юліяна Корсака («Пілігрым», «Баркарола») пакладзены на музыку Станіславам Манюшкам. Уладзіслаў Сыракомля прысвяціў Юліяну Корсаку артыкул «Нататкі з дзіцячых уражанняў» (1853).
 


З кнігі «Мысліцелі і асветнікі Беларусі»