Як то добра, калі мужык
Трэзвы, гаспадарны!
Для такога ў цэлым року
Жадын час не марны!
Снягі таюць, ён гародзіць
Кольмі, што зімою
І навазіў, і начасаў
Добраю парою.
Ёсць у яго і лучыва,
І дроў многа клетак:
Будзе чым варыці кашу
Ўсё лета для дзетак.
Вясна блісне, ён гной возіць,
І арэ, і сее,
Косіць лугі, сенажаці,
Нім жыта даспее.
Хлеба мае і не ходзіць
Вясною на меркі,
Бо зімою ён не лыкаў
У карчме з кватэркі,
Леткам жонка і дзяўчаты
Жнуць жыта, ярыну,
А ён звозіць, а ён зносіць
Ўсё у хараміну.
Папар арэ і малоціць,
Зноў сее у полі;
І працуе, рад і весел
З мужыцкае долі.
Ніколі ён не шукае
У карчме вяселля,
І не ляжыць так, як хворы,
Ўвесь дзень для пахмелля.
Ён у святой у царкоўцы,
На таргу бывае;
Бога, пана, сваю хату
І работу знае.
А захоча пагуляці,
У дом спросіць госці;
Тады сабе чарку водкі
Вып’е да вашмосці.
Похожие статьи:
Ян Чачот → Ян Чачот - Паэзія 30-40 гг. ХІХ ст.
Ян Чачот → Ян Чачот - Свіцязь
Ян Чачот → Ян Чачот - Яжовыя імяніны
Ян Чачот → Ян Чачот - О ты край мой нешчаслівы...
Ян Чачот → Ян Чачот - Песні і балады