1
А калі паедзеш, дык бывай,
Пра маё каханне ўспамінай!
Ты ў чужых краінах будзеш жыць,
Я цябе няспынна буду сніць.
2
А калі паеду, з Богам будзь,
Пра маё каханне не забудзь.
У якіх краінах мне б ні быць,
Юліяй адзінай буду жыць.
3
Хоць разлучыць, можа, доля нас,
Любасць пераможа нават час.
Ты ў чужых краінах будзеш жыць,
Я цябе няспынна буду сніць.
4
Гэта падарожжа ў дальні край,
Дык навек мне, можа, ад’ю дай!
Мо я не вярнуся з даляў тых,
Дай зары нап’юся з воч тваіх.
5
О мая заранка! Як мне быць?
Рана ў сэрцы, рана. Так баліць!
Зараз ад’язджаю. З Богам будзь.
Любая... Кахаю... Не забудзь...
6
Ты ўжо ад’язджаеш — ах, бывай.
Пра маё каханне ўспамінай!
Ты ў чужых краінах будзеш жыць,
Я цябе няспынна буду сніць.
Похожие статьи:
Ян Чачот → Ян Чачот - Паэзія 30-40 гг. ХІХ ст.
Ян Чачот → Ян Чачот - Песні і балады
Ян Чачот → Ян Чачот - О ты край мой нешчаслівы...
Ян Чачот → Ян Чачот - Свіцязь
Ян Чачот → Ян Чачот - Яжовыя імяніны