Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ян Чачот - Да голуба

1
Голуб мой белы, госць мой вясняны,
Скуль ты сюды завітаў?
Ці пад зарой, дзе ручай ля паляны,
Мілай маёй не страчаў?

2
Ці хоць вясёла яна? Ці здарова?
Мілы мой птах, раскажы!
Што, не для слыху твайго маё слова?
Гук яго птахам чужы?

3
Глянуў вясёла!.. Гэтак прыемна
Сэрца зайшлося ў грудзях!
Мо ад яе ты прынёс патаемна
Што для мяне, любы птах?

4
Шчасны, хто марыць умее, свабодны,
I ўслед за марай ісці.
Прэч жа, мой розум, розум халодны,
Лепш ты мяне адпусці!

5
Гэтак, як грэкі, за птахавым лётам
Думкі пушчу да аблок.
Што са мной будзе і сёння, і потым,
Розум не ўбачыць здалёк.

6
Зараз на боскую волю хачу я
Ўласную долю аддаць.
Досыць гадаць, што мне заўтра рыхтуе,
Лепш памыляцца, гуляць.

7
Голуб мой белы, госць мой вясняны,
Я, як хачу, варажу:
Да сваёй мілай прыйду, закаханы,
Што на душы, ёй скажу.

8
Ці хоць вясёла яна? Ці здарова?
Сёння ўжо буду я знаць!
Кажуць, ёсць ліст ад яе. Мілай слова!
Вечарам буду трымаць!

9
Ён за тры крокі, ў суседняй каморы,
Тайны ад мілай лісток.
Ах, што за дзень сёння доўгі, няскоры!
Здэцца, згушчаецца змрок?

10
Голуб мой белы, госць мой вясняны,
Зноў да чыіх ты акон?
Трапіш да мілай мо ты праз туманы,
Ёй занясі мой паклон.

11
Толькі куды ты? Праз змрок вечаровы
Ў іншы скіроўваеш бок?
Не зразумеў ты маёй, мусіць, мовы?
Ды мне памог, галубок!

12
Ах, паляцеў ты туды ўжо, дзе ў змроку
Любы мой друг пад замком.
Ты і яго хоць суцеш там звысоку,
Веру вярні як тайком.

13
І яго думкі ўсе той жа пуцінай
У той жа дворык бягуць.
Каля яе яны кожнай хвілінай
Разам з маімі снуюць.

14
Гэта ж прывезлі сюды яе брата!
Будзе ў нас сонечны міг:
Разам са мной і яна будзе рада,
Разам сустрэну я іх!

15
Голуб мой белы, госць мой вясняны,
З Богам! Бывай, дарагі!
Ах, калі час той настане жаданы?
Здымем калі ланцугі?

 

Похожие статьи:

Ян ЧачотЯн Чачот - Песні і балады

Ян ЧачотЯн Чачот - Свіцязь

Ян ЧачотЯн Чачот - Яжовыя імяніны

Ян ЧачотЯн Чачот - Паэзія 30-40 гг. ХІХ ст.

Ян ЧачотЯн Чачот - О ты край мой нешчаслівы...