Чытаць аповесць Янкі Маўра "Чалавек ідзе"
Складаная тэма паходжання чалавека раскрываецца ў аповесці "Чалавек ідзе" ў запамінальных малюнках-эпізодах, адзначаных дынамізмам. З цікавасцю сочаць чытачы за нялёгкай барацьбой першабытных людзей са стыхіяй, за тым, як яны вырываюцца з "царства звяроў". На тварах іх, як узнагарода, засвяціўся тады першы смех. "Гэта засмяяўся Чалавек-Пераможца!" — такімі словамі заканчваецца аповесць. Яна поўніцца прадчуваннем новых казачных адкрыццяў, якімі — у гэтым не сумняваўся аўтар — адзначыць свой гістарычны шлях Чалавек.
У аповесці «Чалавек ідзе» Янка Маўр зазірнуў у глыбіні стагоддзяў, звярнуўся да жыцця першабытнага чалавека на той стадыі яго развіцця, калі чалавек толькі станавіўся на ногі, нічога яшчэ не ўмеўшы — не вырабляў прылад, не ствараў новых рэчаў, а толькі вучыўся карыстацца гатовымі, прыроднымі, не валодаў агнём, не ўмеў ні смяяцца, ні плакаць, ні гаварыць.
У аснову сюжэта аповесці пакладзены сам працэс развіцця чалавека. Аўтар фіксуе ўвагу на найбольш драматычных, напружаных момантах жыцця: смерць старога дзядулі, жанчыны з дзіцём, выратаванне чалавека з багны, авалоданне вялікай сілай прыроды — агнём, з якім звязваецца радасць і гора першабытнага чалавека. З’яўляюцца ў аповесці і дзеючыя асобы — Краг, дзяўчына Агу, хлопчык Ра, хоць у той час чалавек, член гурту, яшчэ не вылучаў сябе з навакольнай прыроды і асяроддзя.
Для абвастрэння чытацкай увагі аўтар выкарыстоўвае элементы прыгодніцтва, таямнічыя і загадкавыя загалоўкі раздзелаў, казачны зачын, які надае апісанню каларыт сівой даўніны: «Гэта было даўно-даўно... Можа мільён гадоў назад».
Похожие статьи:
Міхась Кавыль → Міхась Кавыль - Чалавек
Пераказы, дыктанты → Рэкі і людзі
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом
Якуб Колас → Духоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»
Пераказы, дыктанты → Чалавек і прырода