— Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык
I ўмею ўжо лётаць у сне.
Мне мама сягоння казала,
Што стукнула мне ўжо сем год.
Табе гэта, можа, і мала,
А мне ляцець толькі ў палёт.
Мне ўжо надакучыла дома —
У дзіцячы хадзі адно сад.
А так паглядзеў бы, вядома,
На іншы парадак і лад.
Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я
Пабыць у людзях, паглядзець,
Як месяц на небе начуе,
Як блукае ў лесе мядзведзь,
Як свецяцца ночкаю зоры,
А днём не відаць іх чаму,
Як рэчкі ў далёкія моры
Улетку плывуць і ўзіму.
На моры зірнуць хоць раз вокам,
Як ходзяць па іх караблі,
Ляцеці далёка, высока
Ды так пабываць і ў Крамлі...
Вось гэтак у добрым здароўі
Мы будзем ляцець і ляцець.
Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою,
Не будзеш ты клопату мець!
Похожие статьи:
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Хлопчык Пакідайчык
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Бусел і хлопчык
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Праўдзівы хлопчык
Пятрусь Макаль → Пятрусь Макаль - Голас вечнага хлопчыка
Пераказы → Легендарны ваенны лётчык