За вакном маім ластаўкі кружаць...
Пасля дожджыка яркая ружа
Усміхаецца ласкавей неяк.
I п’яніць мяне водарам ружа.
Маё сэрца цяпер палымнее,
Як расцвіўшая толькі што ружа.
I душа мая гэтак-жа свежа,
Як абмытая дожджыкам ружа.
Я гляджу на весёлкі мярэжу...
Гэта – ярка цвіце ў небе ружа.
Я і сам маладзею, мой дружа,
Як пад сонцам і дожджыкам ружа.
25 снежня 1965 г.
Похожие статьи:
Янка Золак → Творчасць Янкі Золака
Янка Золак → Янка Золак - Божа Ўсяўладны
Янка Золак → Янка Золак - Прыйсце
Биографии → Янка Золак
Янка Золак → Янка Золак - Мой дух