Ужо золак заззяў,
Святло льецца ў прастор.
I ачнуўся ад сну –
Ціха шэпчацца бор.
Як кудзеля, туман
Яшчэ вісне ў палях,
I струменіць-плыве
Ад лугоў свежы пах.
Загарэўся агнём
Край усходні нябёс,
I ляцяць на зямлю
Іскры сонечных кос.
I здаецца – ўвесь свет
Яркім сонцам сагрэт.
Сонцу рада зямля –
Шле усмешку-прывет.
Прашумеў вецярок
Па кустах лазняка –
I іскрыцца-гарыць
Залатая рака.
А ўгары – небасхіл
Хараством зіхаціць...
Сонцу яснаму гімн
Безупынна гучыць.
Похожие статьи:
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Фарбы возера
Якуб Колас → Якуб Колас - Усход сонца
Пераказы → Сонца не стаіць на месцы
Васіль Быкаў → Васіль Быкаў - На ўсходзе сонца
Пераказы → На ўсходзе сонца