Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Журба - Братняй Украіне

Ніколі не забуду час той шчасны,
Калі зычліва мне ўсміхнуўся лёс:
У сонечную братнюю Ўкраіну
Мяне ён, бы на крыллях, перанёс.

Я моцна палюбіў старонку гэту
У раннія юнацкія гады,
За прыгажосць яе дзівосных песень,
Што поўняць сэрца радасцю заўжды.

Я палюбіў цябе, край украінскі,
За слодыч музыкі бандур тваіх,
За хараство паэзіі Шаўчэнкі,
Што цешыць і старых і маладых.

Люблю красу садоў тваіх шматлікіх,
Калі прыбраны ў бель яны вясной,
Твае мне любы месячныя ночы
I яснасць зор, што свецяць над табой.

Люблю прастор тваёй зямлі ўрадлівай,
Імклівы бег магутнага Дняпра
I мілагучнасць мовы украінскай,
Што мне гучыць званчэй ад серабра.

Я не забуду гэты край цудоўны,
Што аздабляў тут век мой малады;
Мне не забыць сяброў, адданых, шчырых,
Якіх тут меў у раннія гады!

Я ў думках і сягоння на Ўкраіне,
З братамі украінскімі ізноў.
Дзень гэты радасцю маёй квітнее,
А ў сэрцы зноўку ўспыхнула, гарыць

любоў.


Мая любоў — да светлай Украіны,
Што абудзіла мне ўспамінаў рой
Аб незабыўных днях майго юнацтва,
Што праплыло ў краіне дарагой.

Ніколі не забуду час той шчасны,
Калі зычліва мне ўсміхнуўся лёс:
У сонечную братнюю Ўкраіну
Мяне ён, бы на крыллях, перанёс.

1960

 

Похожие статьи:

Янка ЖурбаЯнка Журба - Вясна ідзе

Янка ЖурбаЖыццёвы і творчы шлях Янкі Журбы

Янка ЖурбаЯнка Журба - Коцік

Янка ЖурбаЯнка Журба - Пчолка

Янка ЖурбаЯнка Журба - Залацісты вечар дагарае...