Урывак з апавядання
Прыйшла восень. Асыпалася лісце з дрэў. Агалілася зямля. Птушкі разляцеліся. Насталі кароткія, туманныя восеньскія дні.
У нядзельку Міхасёў бацька прыйшоў з царквы і сказаў: «Заўтра пачынаецца вучэнне. Пара і нашаму Міхасю вучыцца. Годзе, брат, табе бібікі біць і ганяць сабак па вуліцы. Пара і за навуку!»
Апошнія словы бацька сказаў да Міхася.
Задрыжалі ўсе жылкі ў Міхася. Многа розных думак пранеслася ў яго галаве.
«Што ж? – падумаў ён сам сабе. – Вучыцца – дык вучыцца!»
Яму даўно хацелася ў школу. Толькі баяўся ён вучыцца.
– Тата! Ці б’ецца настаўнік? – спытаў Міхась бацьку.
– Як будзеш дурэць у школе, не будзеш слухаць настаўніка, будзеш ленавацца вучыцца, то і будзе сердаваць. Ды і я сам не пахвалю цябе за гэта.
«Ну не, брат, гэтага не будзе! – падумаў Міхась. – Дурэць-то я не буду. А вось старацца дык буду».
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Пайшлі ад нас канікулы
Пераказы, дыктанты → Вясковы асветнік
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Хто вас у школу сабіраў?
Пераказы, дыктанты → Дарога ў школу
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Урок