Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Якуб Колас - Канец лета

Лецейка ты, лета,
Гучна песня спета,
Весела было.
Бралі поўнай чарай
Шчодрасць тваю, дары –
Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак,
Ды ласкала гэтак –
Матчынай рукой,
Воляй маладою,
Цёплаю вадою,
Чыстаю ракой,
Полем і лясамі,
Спевам-галасамі
Ясных дзён тваіх.
Мыла іх расою,
Сонцавай красою
Уцірала іх.
Чарай асалоду
Чэрпалі, як воду,
Поўнаю за край.
Залатое лета,
Дык прымі ж за гэта
Шчырае «бывай!»

 

Похожие статьи:

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...

Якуб КоласЯкуб Колас - Летам

Якуб КоласЯкуб Колас - Лета

Пераказы, дыктантыШчаслівая ўсмешка лета

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Лета