У кожнага сваё прызванне:
Хто сее хлеб, хто варыць сталь,
Хто новыя ўздымае рыштаванні,
Хто песняй кліча нас удаль!
А ёсць каторы...
(Тут байку трэба пачынаць...)
...Ён не хапае з неба зорак:
Умее прыслужыць, умее памаўчаць,
Умее ўсміхнуцца ветліва, лагодна,
Паведаміць начальству першым радасную навіну,
Сагнецца у дугу прад ім ахвотна,
А сябру у бядзе дасць кухталя ў спіну...
Шматгранны талент! Проста цудадзейны!
То голас грубы, то салодзенька-ялейны...
Заўсёды быць імкнецца на віду,
Калі яму то выгадна, вядома.
Ніколі не палезе першым у ваду,
Аднак параіць, як сігнуць другому...
І хоць тыпаж мінулых ён фармацый,
Учэпіста трымаецца за грунт.
Хто ён такі? Не цяжка здагадацца –
Пад бочку кожную гатовы шпунт!
Похожие статьи:
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Шчупак і Плотка
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Мітрафан і дэльтаплан
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Сонца і Певень
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Кот і Вожык
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Арэх і Жаба