Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Шчупак і Плотка

Стары Шчупак за Плоткаю улёг...
(Не дзеля спорту, зразумела.)
Але схапіць яе за хвост не змог.
І тут ён лёстачкі пусціў умела:
– Каго ты напалохалася так?
Чаго ты ад мяне маланкай сіганула?
Не Сом я, не Акула –
Звычайны і бяскрыўдны я Шчупак.
Калі дасі мне веры,
Няма і ў думках у мяне благіх намераў...
Наадварот, прызнаюся, каб знала,
Ты хараством сваім мяне зачаравала!
Аж сорамна казаць –
Ні есці не магу, ні спаць...
Здаецца, прыгажунь я сустракаў нямала,
Але падобных краль,
Дальбог, не бачыў зроду!
Ты нібы зорачка срабрыстая між хваль!
Ты каралева! Ты вянец прыроды!
... У Плоткі сэрца зашчымела з асалоды,
Дых заняло ад красамоўства!
Яна забыла асцярогу, страх,
І... ў шчупаковых апынулася зубах...

Дзе ёсць ліслівасць – там і вераломства!

 

Похожие статьи:

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Арэх і Жаба

Георгій МарчукГеоргій Марчук - Шчупак

Пераказы, дыктантыКаршун і шчупак

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Сонца і Певень

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Мітрафан і дэльтаплан