Здарылася, што Певень раніцу праспаў.
І Пеўня дужа абурыла,
Што Сонейка ўзышло над небасхілам.
«Як так! Яшчэ каманды я свяцілу не падаў,
А ўжо яно ўзнялося над зямлёю?
Ды што гэта такое?!»
І Певень грозна закрычаў:
– Адставіць! Не дазволю!
Ого-го-го! – загагатаў Гусак,–
Над Сонцам захацеў мець волю?
Ну і пацешыў нас, дзівак...
Хоць з выгляду ты генерал брыгадны,
Ды Сонейка табе не падуладна.
Як цемрашалы ні крычаць,
А Сонца рух ім не стрымаць!
Яно ідзе з Усходу –
Нясе святло, жыццё, свабоду!
І сілы цёмныя прад ім дрыжаць...
Похожие статьи:
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Галоўны дворнік
Якуб Колас → Якуб Колас - Усход сонца
Пераказы → Гімн жыццю
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Хто памагае сонцу
Пераказы → Сонца не стаіць на месцы