Антось, Міхась, Кастусь, Змітрок,
Святлана, Люда і Пятрок
надумалі рабіць каток.
Дасталі мётлы і лапаты,
спачатку правялі дакладна планіроўку,
затым расчысцілі і падмялі пляцоўку,
а вечарам, як зоркі заіскрыліся над хатай,
усёю грамадой
каток старанна палілі вадой.
Адзін Піліпка ім нічым не дапамог,
хоць сілы меў за трох…
Назаўтра ж першым ён з’явіўся,
трымаючы пад пахаю канькі:
– Ну і каточак! Любата, браткі!
Але дарэмна ён лісой круціўся
і язычком матляў.
– Як працаваць – дык «хворы»,
а да катання – скоры?
Прэч, абібок! Каб і настрою не псаваў!
І ўміг Піліпку тут адшылі.
І правільна зрабілі:
катацца любіш – дык любі і саначкі вазіць,
не думай ты сяброў перахітрыць.
Похожие статьи:
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Сонца і Певень
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Кот і Вожык
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Мітрафан і дэльтаплан
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Арэх і Жаба
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Шчупак і Плотка