Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Нос

Мясісты, тлусты і кірпаты Нос,
Што красаваўся ганарыста на шырокім твары,
Раптоўна асядлалі акуляры...
Зачмыхаў ён, як паравоз:
– Нахабства! Я не пацярплю!
Я акуляры скіну! Раздраблю!
Не для таго я гадаваўся,
Каб для кагосьці я стараўся!
– Чаго ты расхадзіўся? – запыталі Вочы, –
Ты зразумець не можаш ці не хочаш
Той простай ісціны, што ты без нас
На брук ці ў бруд пялёхнуўся б не раз...

Ёсць фанабэрыстыя ў нас асобы,
Што толькі для сябе жывуць,
А для другіх і пальцам не жадаюць варухнуць...
Ім байка прыйдзецца, відаць, не да спадобы.

 

Похожие статьи:

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Кот і Вожык

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Шчупак і Плотка

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Мітрафан і дэльтаплан

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Сонца і Певень

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Арэх і Жаба