Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Ліпа

Бычка здалі на мясакамбінат.
Бычок заважыў цэнтнер з гакам.
А ў зводцы ж зроблена адзнака,
Што важыў ён паўтоны акурат.
Ў раёне зводку пакруцілі
У руках
І на сваю і рызыку, і страх
Да тоны лічбу акруглілі...
«Вось гэтак мы якраз уложымся у план
Ды будзем у пашане!
Ну, а пакуль той выявяць падман,
Дык утрасецца ўсё, на месца стане...»
А ў вобласці сядзеў таксама зух,
Для міністэрства рыхтаваў ён справаздачу
І зводкі ўсе на лад свой перайначыў:
Дзе тона значылася – дацягнуў да дзвюх,
Дзе дзве было – там тры паставіў,
Збалансаваў і па інстанцыі адправіў...
«Так будзе цот у цот! Ажур!
Камар сам носа не падточыць...
Калі ж рэвізія наскочыць –
Апіска! Выбачайце! Цур!..»
...Дзядзькі чытаюць угары і дзіву аж даюцца:
Бычок, і... столькі тон?!
Ды гэта ж бегемот!
Ды гэта ж слон!
Так і да мамантаў, напэўна, дабяруцца...

Няма чаго здзіўляцца і гадаць:
Другому тыпу –
Раз плюнуць – лічбу ў зводцы прыпісаць
І выдаць за сапраўднасць – ліпу!..

 

Похожие статьи:

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Арэх і Жаба

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Мітрафан і дэльтаплан

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Сонца і Певень

ПераказыПацеркі для Веры

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Шчупак і Плотка