Убачыўшы, як з возам Конь кульнуўся,
Пляшывы Пень зарагатаў:
– Га-га-га-га! На чатырох капыллях не ўстаяў...
Як аб зямлю ты мордай разануўся!
Не Конь, а недарэка...
Вось я жыву амаль паўвека,
Але ні разу, бач, не спатыкнуўся.
– Ды што ты мне, Пяньчук, бурчыш?
Як спатыкнешся ты, калі ў зямлі тырчыш...
Але якая ад цябе выгода?
Так іншы копціць неба дзень у дзень –
І ні карысці ад яго, ні шкоды,
Не памыляецца, чысцюткі ён заўсёды,
Ну, не раўнуючы, – пляшывы пень...
Похожие статьи:
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Ганарысты конь
Кандрат Крапіва → Кандрат Крапіва - Саманадзейны конь
Максім Танк → Максім Танк - Конь і Леў
Пераказы → Лясная табурэтка
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Конь