Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Лясная табурэтка

   На маляўнічай палянцы ў лесе знаходзіцца яловы пень. Побач з ім расце стройная асінка.
   Вельмі люблю адпачываць на гэтым лясным табурэце, назіраць за лясным жыццём.
   Аднаго разу я заўважыў на гэтым пні чорнага дзятла. Чорны птах моцнай дзюбай лупцаваў па ім. Ад пня ў розныя бакі ляцелі трэскі.
   Шкада мне было сваю лясную табурэтку. Паб’е яе лясны доктар. Але непакоіць птаха не стаў, устрымаўся. Дзятлы лечаць хворыя дрэвы. Люблю лясных працаўнікоў дзятлаў!
(74 словы)

Паводле Р. Ігнаценкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУ гасцях у дзятлаў

Пераказы, дыктантыСтракаты дзяцел

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Конь і Пень

Пераказы, дыктантыЛясны доктар

Пераказы, дыктантыЧырвоны капялюшык