І праўду кажуць: добрага патроху.
Перастараешся – і справа дрэнь...
Прыспічыла Цімоху
На сонцы смажыцца ўвесь дзень.
Памлець, пагрэцца любата такая,
Здаецца б, тут да вечара заснуў,
То левы бок ён падпякае,
То выцягнецца на спіну.
– Кашулю нацягні, схавайся ў цянёк,
А то ў бальніцу трапіш, галубок! –
Добразычліва хтось засцерагае, –
Благія з сонцам жарты...
Цімох і ўвагі не звяртае!
Маўляў: «Нікога слухаць мне не варта...»
Пот коціцца з Цімоха градам,
Ужо не ўзяцца за плячук,
Ну, а хлапчук
Бязмежна рады:
– Вось загару, што чорны жук!
Хварэў Цімошка тыдзепь
цэлы,
Пакуль загар зрабіўся белым...
Похожие статьи:
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Галоўны дворнік
Пераказы → Гімн жыццю
Якуб Колас → Якуб Колас - Усход сонца
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Хто памагае сонцу
Пераказы → Сонца не стаіць на месцы