Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Горка і Рыгорка

Марозны дзень! Іскрыцца снег...
А хлапчукам не страшна сцюжа!
Іх тварыкі гараць, як ружы,
Звініць задорны, звонкі смех!
Імчацца з кручы чарадою смела
Гартуюць дух, гартуюць цела!
І толькі ў старане
Адзін стаіць Рыгорка
І нерашуча касавурыцца на горку:
«Паспрабаваць ці не?
А раптам – нос расквашу
Ці галаву скручу...
Няма дурных – я жыць хачу!»
Тут да Рыгоркі падляцела Паша:
– Чаго ты адстаеш ад нас?
Ты ж выхваляўся... І не раз,
Што для цябе, Рыгорка, –
Малая горка
Сам Эльбрус...
– Ды, бачыш, лыжы не нацёр...

На справе ж быў Рыгор
І баязлівец, і вялікі хлус.

 

Похожие статьи:

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Шчупак і Плотка

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Мітрафан і дэльтаплан

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Арэх і Жаба

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Сонца і Певень

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Кот і Вожык