Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдуард Валасевіч - Гарлапан

Студэнты ехалі на цаліну...
Уборка ураджаю – важная задача!
І ў сэрцах маладых, гарачых
Задачу гэту ясную, адну,
Якую вырашыць было ім трэба,
Яны ў далёкі везлі край,
Каб там сабраць багаты ўраджай.
Ды раптам... на пероне, быццам з неба,
Прамоўца аб’явіўся
І так замалаціў – аж пот цурком наліўся:
– Таварышы! У гэты урачысты момант
Мы... Вы... Сядзець не можам дома.
Збяром, таварышы, да каліва дабро!
Ото уклад наш, ваш у велічны падмурак.
І хоць у валасах маіх свіціцца серабро,
Я з вамі б з радасцю падаўся да Амура,
Але... кхе-кхе... я нездароў...
– А сын дзе ваш, што вучыцца у нас? –
Хтось выгукнуў з хлапцоў.
– Сынок? Турыстам едзе на Каўказ...
І ўраз
Асекся, супыніўся,
Як прывід, ён з перона змыўся,
Нібы карова языком злізала.

Хоць гарлапанаў гэткіх мала,
Якія сеюць ды малоцяць толькі языком.
Ды ёсць, каб на іх гром!

 

Похожие статьи:

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Сонца і Певень

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Арэх і Жаба

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Мітрафан і дэльтаплан

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Кот і Вожык

Эдуард ВаласевічЭдуард Валасевіч - Шчупак і Плотка