Ішоў здалёку Караван...
Цераз саланчакі, цераз сыпучыя барханы,
То ціхім быў пясчаны акіян,
То ён шалеў, як апантаны!
Сляпіла вочы, засцілала шлях
І з ног збівала лютая віхура,
І дыхалі агнём і неба і зямля –
Ажно смыліла скура.
А людзі йшлі стыхіі насупор
І дзень і ноч да запаветнай мэты
Па сонцы і па бляску зор
Бясконцаю дарогай гэтай...
Амаль без харчу, без глытка вады,
Адной ідэяй дужыя і верай,
Не прыпыняючы хады –
Усё наперад і наперад!
І да Аазіса дайшлі.
Калі ідэя сэрца акрыліла,
Яна зрабілася непераможнай сілай
І усталюе мір і шчасце на зямлі!
Похожие статьи:
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Арэх і Жаба
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Шчупак і Плотка
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Сонца і Певень
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Кот і Вожык
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Мітрафан і дэльтаплан