Прыйдзе час, і яна міне,
восень цяжкая на характар.
Сэрца сум запалоніць раптам,
і ў далоні твае — тварам
так захочацца зноўку мне.
Прыйдзе час, і яна міне...
Ты казала— усё мінае.
Ліст апошні ў маім акне,
як усмешка твая, лунае.
Пройдзе час.
Прыйдзе новы хтосьці.
Стане сумна, бы колісь мне,
ды падставіць далоні Восень.
Твар схілю ў іх — і ўсё міне.
Похожие статьи:
Эдуард Акулін → Творчасць Эдуарда Акуліна
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Журавіны бяруць жанчыны...
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Шлях да Радзімы
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Жонцы
Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Трыялет