Чуеце першыя летнія гукі?
Над лугам пчаліны аркестр гудзе.
Дзеці да сонца працягваюць рукі:
Чэрвень ідзе!
Дзецям патрэбны і краскі, і горны!
Сонца для ўсіх над Зямлёю – адно:
І сінявокім, і жоўтым, і чорным
Свеціць яно.
Будзе свяціць і зямлі, і зярнятам,
Хвалям марскім
І рачулкам лясным,
Горным арлам
І малым буслянятам,
Толькі не жорсткім ракетам
сляпым!
Попел Хатыні… Здань Хірасімы…
Сняцца жанчынам пакутныя сны
Там, дзе навек засталіся малымі
Дзеці вайны…
Верна сябруйце, людзі планеты!
Добрая воля вайну адвядзе.
Ясным прадвеснікам шчодрага лета
Чэрвень ідзе.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Чэрвеньскае красаванне
Пераказы, дыктанты → Чэрвень
Пераказы, дыктанты → Чэрвень (Паводле І. Марачкінай)
Пераказы, дыктанты → У чэрвені
Пераказы, дыктанты → Чэрвень (Паводле В. Феранца)