Закружыўся верталёт
Над узлескам, над палянай.
Прызямліўся Дзед-пілот,
На паляну з жахам глянуў.
– Як змяніўся гэты бор!
Быў ён весні, чысты, звонкі.
Ад сініц сінеў прастор,
I свяціліся сасонкі.
I на Поўначы я сніў,
Як скакала тут вавёрка,
Дзяцел шышкі ёй насіў
На вячэру адвячоркам.
Я да вас вярнуўся зноў
З першым інеем, з парошай.
Толькі знаку не знайшоў
Ад мясціны той прыгожай...
Пазірае Дзед Мароз
З-пад заснежанай вушанкі:
– Не паляна – смецця воз!
Тут абноскі, там бляшанкі.
I якія дзікуны
Тут улетку бушавалі?
Лапак елкі і сасны
Для кастроў не шкадавалі...
Я ж хачу, каб на зямлі
Нават самыя малыя
Шанавалі, бераглі
Нашы радасці лясныя.
Не чапалі мурашоў,
Будавалі дом шпачыны,
Каб любілі край бацькоў,
Кожны кут сваёй Айчыны!
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Прывакзальная плошча
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Зімовы вечар
Пераказы, дыктанты → Аер
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Мароз
Янка Купала → Янка Купала - Мароз