Зялёную форму
Надзелі лясы;
Умытыя ліўнем,
Растуць верасы.
Прыслухаўся вецер –
Стары дырыжор:
Ці сёння гатовы
Салісты і хор?
Спачатку на клёнах
Зайгралі лісты,
Азваліся травы,
Густыя кусты.
І сосны на скрыпках
Зайгралі ў адказ,
І дуб адгукнуўся –
Лясны кантрабас.
І нельга, і нельга
Маўчаць спевакам –
Шчыглам, берасцянкам,
Вясёлым драздам!
І, выдумшчык самых
Спакуслівых нот,
Спяваў салавейка
Ўсю ноч навылёт.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → «Апасіяната»
Пераказы, дыктанты → Музыка
Пераказы, дыктанты → Музыка
Якуб Колас → Служэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»
Пераказы, дыктанты → Зрабі гучней!