Аднойчы на канцэрце
Сядзелі малайцы,
Пад музыку смакталі
З ахвотай ледзянцы.
Паперкі шамацелі,
Нібы асенні ліст...
А ў гэты час дзівосны
Паказваў піяніст.
Спявалі ў зале рэкі,
Вырасталі бары,
Успыхвалі маланкі
Над вежамі ўгары.
Цікава, што пачулі
Тры хлопцы-ласуны?
Ім сніліся, напэўна,
Цукерачныя сны?
Паперкі шамацелі,
Танчэлі ледзянцы...
Аднойчы на канцэрце
Сядзелі малайцы.
Давайце іх навучым
Знайсці музычны слых,
Каб шанаваць суседзяў,
Ды і сябе саміх!
Крыніца: Газета «Ніва». – 2003. – 17 жн. (№33)
Похожие статьи:
Биографии → Эдзі Агняцвет
Пераказы, дыктанты → Цукеркі
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Зямля з блакітнымі вачамі
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Саўка за сталом
Пераказы, дыктанты → Цукеркі