Паляцець бы нам зімой
Да вясны прывольнай!
Янка – брацік меншы мой –
На забавы здольны.
– Дзьмухаўцоў нам не стае! –
І малюе Янка –
Узнікае на стале
Жоўтая палянка.
Пчолы раптам загулі,
Хіба пчолка лодар?
Будзе ліцца па зямлі
Самы смачны водар.
У мяне ж вясна свая:
Травень, бэз ліловы.
Я малюю салаўя
Ў лесе вечаровым.
Ад вясны памкнёмся мы
Зноў да снежнае зімы!
Мы гуляем,
Выдумляем...
Похожие статьи:
Пераказы → Сустрэча вясны
Якуб Колас → Якуб Колас - Вясна
Пераказы → Прыход вясны
Пераказы → Гуканне вясны
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Трэба маму шанаваць