Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Эдзі Агняцвет - Галоўны дворнік

Завіруха,

завіруха!

Замяло дарогі пухам.
Цэлых дзве гадзіны
Чысцяць снег машыны.
Я рыдлёўку ўзяў таксама
І працую разам з мамай.
Толькі нас не хоча слухаць
Злая цётка-завіруха:

Носіцца, і скача,
І сіпіць, і плача,
І калючкі снегу
Кідае з разбегу.

І растуць сівыя горы,
Не спраўляюцца шафёры.
Цэлых тры гадзіны
Чысцяць снег машыны.
Вось на вуліцу раптоўна
Выйшаў дворнік наш галоўны.
Расчасаў ён на хаду
Агнявую бараду
І надзеў фартух свой новы,
Сшыты з воблакаў вясновых,
І пайшоў – снягам на страх –
Па дарогах, па дварах.
Завіруха – цётка злая –
Па задворках уцякае.
Я крычу:

– Працуй бясконца,

Наш галоўны дворнік – сонца!

 

Похожие статьи:

Максім ЛужанінМаксім Лужанін - На ўсходзе сонца

ПераказыСонца не стаіць на месцы

ПераказыГімн жыццю

Якуб КоласЯкуб Колас - Усход сонца

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Хто памагае сонцу