Восень прайшла пералескамі,
Па няголеным ржышчы ніў,
Чырвонымі арабескамі
Лісце лес ураніў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
Ў паветра ўзнімаючы лісце.
Струменьчыкам тонкім лісце.
Медзь на азёрах сплывае,
Сум у небе імглістым...
Як песня, з галін злятае
Лісце, лісце,
Залацістае лісце,
Сто лісцяў,
Дзесяць лісцяў,
Ліст.
Похожие статьи:
Уладзімір Караткевіч → Уладзімір Караткевіч - Лісце каштанаў
Уладзімір Караткевіч → Творчасць Уладзіміра Караткевіча
Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Мінулагодні ліст
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Як ападае ліст...
Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў - Ліст з палону