Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рамонкавае поле

   Яшчэ зусім нядаўна тут залатым калоссем шумела высокая збажына. А над ёй, у блакіце высокага неба, нязмоўклымі званочкамі ліліся песні вясёлых жаўрукоў.
   У канцы лета жыта зжалі. Па ўсім полі ўзняліся залацістыя сцірты духмянай саломы. І амаль на кожнай птушка сядзіць – варона, сарока альбо канюк.
   І вось у адно вераснёўскае ранне ўвесь іржэўнік раптам застракацеў белым рамонкам.
   Летам густая збажына ўсё цяпло забірала, не давала кветкам узняць да сонца свае бела-жоўтыя галоўкі. А калі збажыны не стала, рамонкі дыхнулі на поўныя грудзі свежым вераснёўскім паветрам і дружна застракацелі на пачарнелым пад дажджамі ржэўніку.
   Гэта было вельмі прыгожае відовішча. Усе пералётныя птушкі, якія спяшаліся на поўдзень – берасцянкі, дразды, канаплянкі, – садзіліся адпачываць менавіта на рамонкавае поле. А аднойчы нават журавы прыпыніліся на ім, хоць поле тое блізка знаходзіцца ад вёскі. Вялікія шэрыя птушкі паважна пахаджвалі, задуменна пазіраючы па баках.
   Здалёк здавалася, быццам не журавы, а жвавая вясковая дзятва рассыпалася па чэрвеньскім лузе, збіраючы духмяныя кветкі.

(155 слоў)

Паводле Р. Ігнаценкі

 

Похожие статьи:

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вясна ідзе

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Ганарлівая птушка

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Грыбнік

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Ягады пад снегам

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Дупляначка