У лесе лістапад. Стракатыя дрэвы з хмызнякамі паволі скідаюць долу свой дарагі асенні ўбор.
Хораша ў гэты час прысесці дзе-небудзь на сухі пянёк альбо бураломіну і паназіраць за гэтай прывабнай урачыстасцю ў прыродзе.
Вось з бярозкі адзін жоўты лісток вінтом да зямлі ўкручваецца. Другі, паскараючы абароты, валікам па паветры коціцца. Трэці матыльком пырхае над парыжэлай травою, доўга выбіраючы сабе месца. А гэты, буры, лёгкім галубком пераляцеў усю прасторную палянку і паволі апусціўся ў канцы яе пад чырвоны куст брызгліны.
У розных дрэў па-рознаму лісце ападае.
Ясені скідаюць лісце зялёнае – быццам тыя цацачныя драбінкі з блакітнага неба злятаюць долу.
Ёсць свае асаблівасці ў асіны, дуба, рабіны. Няма лістоў, якія б аднолькава ападалі. Колькі б іх ні было ў лесе – і кожны з іх па-свойму з асенняй зямлёю сустракаецца.
Похожие статьи:
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Ганарлівая птушка
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Дупляначка
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Ягады пад снегам
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Грыбнік
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вясна ідзе