Робяць гораду нутро –
Робяць
МІНСКАЕ МЕТРО.
Хуткія,
Як скразнякі,
Паімчацца цягнікі!
Кіламетры гулкіх сцен
Мае
МЕТРАПАЛІТЭН.
Янка, Генка i Змітро,
Мы хаваемся ў метро.
У метро ўсіх літар пяць.
Пачынаем мы шукаць.
Раз,
Два,
Тры,
Разбяры,
Мы наверсе
Ці ўнутры?
Пад зямлёй бяжыць пячора
Уцякае ў заўтра ўчора.
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Падземны горад
Пераказы, дыктанты → Падземная дарога
Пераказы, дыктанты → Мінскі метрапалітэн
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - У метро
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Метрабудаўцы