Ку-ка-рэ-ку!
Хвост дугой.
Не сябрую я з тугой.
Я знайшоў
Для малышоў
Зерне дзіўных спарышоў.
Вырастае з зерня смех,
Аж яго не ўмесціць мех.
А яшчэ
Растуць загадкі,
Жарты,
Казкі-самаскладкі.
Прыбабунькі
І шаптушкі
Хітрыя тапыраць вушкі.
І казычуць,
Як іглінкі,
Весялінкі
Штохвілінкі.
Тых,
Хто сумным стаць паспеў,
Будзіць
Мой вясёлы спеў.
Похожие статьи:
Анатоль Грачанікаў → Анатоль Грачанікаў - Задача
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Хрыпаты пеўнік
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Адкуль прыйшоў гліняны пеўнік
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Гліняны пеўнік
Алесь Бадак → Алесь Бадак - Белы Пеўнік