Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Казімір Камейша - Гліняны пеўнік

Глінянага пеўніка
Мне падарылі.
Гліняныя ў пеўніка
Ножкі і крылы.

Хвост пер’ем гарыць,
І грабеньчык іскрыцца,
І свецяцца вочы,
Нібыта суніцы.

Ён самы прыгожы
З глінянай сямейкі.
Ну, пеўнік як пеўнік,
Ды дзіўны ён нейкі.

Пяюць галасістыя
Пеўні ў дварышчы.
А мой не спявае.
А мой толькі свішча.

 

Похожие статьи:

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Задача

Алесь БадакАлесь Бадак - Белы Пеўнік

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Адкуль прыйшоў гліняны пеўнік

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Пеўнік-весялун

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Хрыпаты пеўнік