Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыгор Барадулін - Мы — беларусы

Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы
Мы, беларусы,
Мы — народ такі.
Ахвотна забываем, што мы,
Хто мы.
Згадаюць
Нашай памяці вякі!

Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы,
Саміх сябе хваліць нам не з рукі.
Хай слабакі
Аж падаюць ад стомы,
На плечы ўзяўшы
Пыхі1 мех цяжкі.

Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы,
Надзейныя сябры  і дружбакі.
I госць, і  падарожны ў нас,
Як дома.
А злым і травы колюцца ў бакі.

Гатовы ўсё аддаць —
I тым багаты,
Мы, беларусы,
Мы — народ такі.
Што з краю небяспекі нашы хаты,
Пра гэта
Не забудуць чужакі!


1. Пыха — фанабэрыстасць, ганарлівасць.

 

 

Адказы на пытанні:

   1. Верш Рыгора Барадуліна «Мы – беларусы» прасякнуты пачуццём глыбокага патрыятызму, любві і гонару паэта за беларускую нацыю. Аўтар падкрэслівае асаблівасці характару беларусаў, раскрывае наш нацыянальны характар. У вершы натхняе і захапляе вера паэта ў адметнасць нашага народа, яго непаўторнасць, адкрытае, добрае сэрца.
   2. Аўтар вылучае ў характары беларусаў гасціннасць, пачуццё братэрства з іншымі народамі, адданасць сяброўству, шчодрасць.
   3. У першай і другой строфах паэт паказвае, што беларусы могуць ахвяраваць на карысць справы, а таксама яны вельмі сціплыя людзі.
   4. Характар размовы надае вершу спакойную, упэўненую інтанацыю, аўтар ганарыцца якасцямі характару беларусаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларусы першымі распачалі партызанскі рух, першымі ішлі змагацца з ворагамі, не шкадуючы свайго жыцця. Беларусы жывуць у згодзе з іншымі народамі, дапамагаюць ім, калі здараецца бяда. На Беларусі амаль ніколі не было канфліктаў на нацыянальна-рэлігійнай глебе, мы вядомы, як талерантная і цярпімая нацыя: на адной вуліцы маглі размяшчацца мячэць і царква. Адлюстраваннем спагадлівасці, цярпімасці беларусаў да прадстаўнікоў розных нацый, канфесій, павагі да людзей з іншым светапоглядам, светаўспрыманнем з’яўляецца адначасовае мірнае і працяглае суіснаванне карэнных жыхароў Беларусі некалькіх веравызнанняў (праваслаўныя, католікі, уніяты) з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей, з іх рэлігіяй (іудаізм, мусульманства і інш.). Калі гэта было патрэбна, беларусы ішлі на дапамогу сваім аднавяскоўцам, суседзям, сваякам, адгукаліся на чужую бяду, аб гэтым сведчыць старадаўні народны звычай – талака.

 

Похожие статьи:

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Мы людзі такія

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Ну што, Беларусь, у цябе за сыны?

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Беларус

Міхась ЧаротМіхась Чарот - Песня беларуса

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць...