Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыгор Барадулін - Мы людзі такія

Ад торбы да кія
Кароткая сцежка.
Мы людзі такія –
Нас грэе суцешка.
 
Сваё не баронім,
Не прагнем чужога.
І ў граі вароннім
Узгадваем Бога.
 
Блукаем аблудна,
Ганьбуем Радзіму.
Нас вэндзяць марудна –
Мы ўдзячныя дыму.
 
Выгнанец-тужынец
Прачнецца ў застудзе.
Нас хваліць чужынец:
Рахманыя людзі!
 
Апроч дамавіны
Хапае спакусы.
Мы выжыць павінны,
Бо мы – Беларусы!

 

Похожие статьи:

Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Ну што, Беларусь, у цябе за сыны?

Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Беларус

Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць...

Міхась Чарот → Міхась Чарот - Песня беларуса

Рыгор Барадулін → Рыгор Барадулін - Мы — беларусы