Дата публикации:
Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Ад торбы да кія Кароткая сцежка. Мы людзі такія – Нас грэе суцешка. Сваё не баронім, Не прагнем чужога. І ў граі вароннім Узгадваем Бога. Блукаем аблудна, Ганьбуем Радзіму. Нас вэндзяць марудна – Мы ўдзячныя дыму. Выгнанец-тужынец Прачнецца ў застудзе. Нас хваліць чужынец: Рахманыя людзі! Апроч дамавіны Хапае спакусы. Мы выжыць павінны, Бо мы – Беларусы!
Генадзь Бураўкін → Генадзь Бураўкін - Ну што, Беларусь, у цябе за сыны?
Міхась Чарот → Міхась Чарот - Песня беларуса
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Беларус
Рыгор Барадулін → Рыгор Барадулін - Мы — беларусы
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць...