Я не пытаюся: чакалі – не чакалі
Ў сваім маленькім, чысценькім пакоі.
Скажу наперад – каб не папракалі,
Прыйшла пазычыць цішыні, спакою.
Спакою на хвілінку, не на вечнасць!..
Прыемна пасядзець крыху ў зацішку,
Адчуць цяпло і вашу чалавечнасць,
Пагаварыць, пабыць хоць з вамі крышку.
Я адпачну, бо стомлена занадта,
А ваш пакоік ад турбот хавае,
У ім гучыць свавольная саната –
Яе мне вецер за акном спявае.
О, як тут ціха, дзіўныя малюнкі,
І строгія партрэты – ўсё ў маўчанні.
Ад мітусні шукала я ратунку –
Знайшла!
Не памагае!
У адчаі
Зноў сэрца пачынае маё біцца...
Спакой мне на хвілінку, не на вечнасць,
Якімі б ні былі цяпло і чалавечнасць.
Крыніца: Баравікова Р. А. Рамонкавы бераг. Вершы, Мн., «Маст. літ.», 1974. 80 с. (Першая кніга паэта).
Похожие статьи:
Раіса Баравікова → Творчасць Раісы Баравіковай
Раіса Баравікова → Раіса Баравікова - Старэюць людзі, дрэвы і кусты...
Раіса Баравікова → Раіса Баравікова - Барбара Радзівіл
Раіса Баравікова → Раіса Баравікова - Верш да дзяцей
Раіса Баравікова → Раіса Баравікова - Жыву, і дзякуй, не ў прасторы голай...