Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Раіса Баравікова - Старэюць людзі, дрэвы і кусты...

Старэюць людзі, дрэвы і кусты,
прыроды рух, – ён і суддзя, і сведка,
ужо да зор пракладзены масты,
а ў вечнасці не быў ніхто ў адведках...

Па ніцях нерваў мой сыходзіць час
пад дахам, дзе заўжды ў адным парадку
з зімы ды ў лета вечны Валапас
пераганяе зоркавыя статкі.

I ўсе законы – і быцця, і з'яў,
як не праломіць векавая прызма, –
жыццё ў абсягах вечных толькі прысмак,
а што ёсць смак, –

  ніхто мне не сказаў

 

Похожие статьи:

Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Казкі жыцця

Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Жывеш не вечна, чалавек...

Алесь Гарун → Алесь Гарун - Жыцце

Леанід Галубовіч → Леанід Галубовіч - Дзяцінства пачынаецца з пытання...

Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Бяссмерце