Старэюць людзі, дрэвы і кусты,
прыроды рух, — ён і суддзя, і сведка,
ужо да зор пракладзены масты,
а ў вечнасці не быў ніхто ў адведках...
Па ніцях нерваў мой сыходзіць час
пад дахам, дзе заўжды ў адным парадку
з зімы ды ў лета вечны Валапас
пераганяе зоркавыя статкі.
I ўсе законы — і быцця, і з'яў,
як не праломіць векавая прызма, —
жыццё ў абсягах вечных толькі прысмак,
а што ёсць смак, —
ніхто мне не сказаў
Похожие статьи:
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Жыцце
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Бяссмерце
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Казкі жыцця
Леанід Галубовіч → Леанід Галубовіч - Дзяцінства пачынаецца з пытання...
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Жывеш не вечна, чалавек...